Ежи Лец Станислав - З 'непрычасаных Думак' (На Белорусском Языке)



Станiслаў Ежы Лец
З "Непрычасаных думак"
Пераклад: Уладзiмiр Арлоў
"Гнiль завялася ў Дацкiм каралеўстве!" Якая ты неабсяжная, Данiя!
N. пасiвеў ад успамiнаў, якiя сам прыдумаў.
Будзьма самi дзьмуць у свае ветразi!
З рэцэнзii: "Яго паэзiя адметная высакароднай беднасцю духу".
Сатырыкi, пазбягайце слоў! Няхай гавораць лiчбы!
Мяжу думкi шукайце на мапе.
На вочнай стаўцы труп не апазнаў забойцы.
Першая ўмова неўмiручасцi - смерць.
Свабоду нельга сiмуляваць.
Трэба павялiчыць колькасць думак настолькi, каб на iх не хапiла наглядчыкаў.
А раптам Бог стварыў мяне, каб я быў у яго за атэiста?
Нават у яго маўчаннi былi граматычныя памылкi.
Кожны век мае сваё сярэднявечча.
У навучанне жанглёра абавязкова павiнна ўваходзiць няведанне законаў фiзiкi.
Не расказвайце сваiх сноў. А раптам уладу захопяць фрэйдысты!
Калi б ты прыйшла на спатканне яшчэ пазней, я зрабiўся б Пятраркам.
Цi зручны гэта светапогляд - скептыцызм? Скептыкi глядзяць на гэта скептычна.
"Стыль - гэта чалавек". Як мала засталося б на зямлi людзей!
Перш чым падумаць - падумай!
Прыснiў рэкламу супрацьзачынальных сродкаў: "Ненароджаныя багаслаўляюць вас!"
Каб цябе выслухалi, часам трэба замаўчаць.
Не пiшы сваё крэда на плоце.
Дна няма. Глыбей проста не пускаюць.
Люблю тых, што ўсходзяць там, дзе iх не сеялi.
Цi верую я? Ведае толькi Бог.
Якая гэта пакута! Вакол адны голыя жанчыны ў сукенках без дэкальтэ.
Жыў духоўным жыццём, але клапацiўся пра лаяльнасць цела.
Калi апярэджваеш свой час, падрыхтуйся чакаць яго не ў самым утульным памяшканнi.
Цi мае права канiбал прамаўляць ад iмя тых, каго з'еў?
Iснуюць пародыi на няiсныя творы.
Прэч, д'ябал! У мяне рандэву з д'ябалiцай!
Неўмiручы пiсьменнiк памiрае ў сваiх эпiгонах.
Чалавек - персона non grаtа.
Норавы падаюць на ўсё больш камфартабельныя ложкi.
Вяршыня ведаў пра чалавека -дасье таемнай палiцыi.
I механiзм дыктатуры - не перпетуум мобiле.
Будзьма далiкатныя! Не след пытацца ў людзей, цi жывуць яны.
Сцеражыся тэм, якiх нельга ўнiкнуць!
Кожны глядач прыносiць у тэатр сваю акустыку.
Той, хто перажыў трагедыю, не быў яе героем.
Здараецца, што лаўры пускаюць каранi ў галаву.
Абодва персанажы чорныя, але якiя розныя фарбы!
На брудэршафт з Сакратамi п'юць цыкуту.
"Твор вытрымаў выпрабаванне часам". Трэба ўказаць - якiм.
Бываюць п'есы такiя слабыя, што не могуць нават сысцi са сцэны.
Я не згодны з матэматыкамi: лiчу, што сума нулёў дае вусцiшную лiчбу.
I раптам аўтар прачынаецца ў чэраве ў чытача, як Iёна ў чэраве ў левiяфана, але адчувае, што ён ужо дарэшты ператраўлены. Каб жа гэтае адчуванне доўжылася вечна!
Няшмат хто з людзей XIX стагоддзя прадбачыў, што пасля яго прыйдзе XX.
Не ўсе фенiксы, адрадзiўшыся з попелу, апавядаюць пра сваё мiнулае.
Мара рабоў: кiрмаш, дзе можна купiць сабе гаспадара.
Ар'ергард колiшняга авангарду - гэта зазвычай авангард новага ар'ергарду.
Шэдэўр зразумее нават дурань. Але ж наколькi iначай!
Глыбiню можна iмiтаваць размалёўкай.
Правакаваць трэба не iнтэлектуалаў, а iнтэлект.
Памыляймася калектыўна!
Iнтэлектуальная вузасць пашыраецца.
Прапаноўваць прафесiйным жанглёрам не гуляць з агнём - нетактоўна.
Крыжык насупроць некаторых прозвiшчаў сёй-той мае за плюс.
Хараство не бескарыснае, яно iснуе, прынамсi, дзеля таго, каб яго ненавiдзелi.
Шмат каму з тых, што прыйшлi да мора адно памачыць ногi, давялося зрабiцца Калумбамi.
Якой багатай павiнна быць дзяржава, каб дазволiць сабе з адной паловы сваiх жыхароў стварыць палiцыю, а другую палову трымаць за дзярж



Назад